Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі вымушаны працаваць з грашовай наяўнасцю практычна штодзень. Калі прадпрыемства займаецца, напрыклад, гандлем і мае вялікі кліентаабарот, то наяўная выручка будзе складаць вельмі вялікую суму. Для таго каб быць упэўненым у яе захаванасці, акрамя стандартных мер бяспекі, арганізацыя можа яшчэ звярнуцца да страхавання каштоўнасцей кас.
Што можна застрахаваць?
- Наяўныя грошы ў беларускіх рублях;
- Наяўныя грошы ў замежнай валюце (як банкноты, так і манеты);
- Каштоўныя металы ў выглядзе зліткаў;
- Каштоўныя металы ў выглядзе манет, якія не з'яўляюцца плацежным сродкам;
- Апрацаваныя і неапрацаваныя каштоўныя камяні.
Акрамя гэтага, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў існуе таксама магчымасць страхавання банкаматаў і плацежных тэрміналаў.
Трэба ўлічваць, што страхаванне каштоўнасцей кас ажыццяўляецца толькі па месцы іх фактычнага знаходжання.
Звярнуўшыся ў ТАА «Страхавы брокер Белаполіс Плюс» вы атрымаеце поўную прафесійную кансультацыю па пытаннях, якія датычацца страхавання каштоўнасцей кас у Рэспубліцы Беларусь. Нашы менеджэры заўсёды гатовыя аказаць вам падтрымку і падабраць найлепшы варыянт страхавання з існуючых сёння на рынку, які падыдзе менавіта вам.
Кантакты
Алег Коктыш