Карысна адзначыць, што, у залежнасці ад узроўня сталасці, рынкі страхавання ў розных краінах могуць адрознівацца па ўзроўні развіцця і наяўнасці тых ці іншых відаў абароны бізнесу. Гэта абумоўлена многімі фактарамі, аб якіх варта разважаць, у першую чаргу, эканамістам, рэгулятарам і бізнес-асацыяцыям.
Пры гэтым у 21 стагоддзі, калі новыя віды дзейнасці з’яўляюцца практычна штодня і ва ўсіх галінах, страхавому бізнэсу важна своечасова прапаноўваць рынку адпаведныя віды абароны.
Каманда Белаполіс ідзе ў нагу з часам і гатова індывідуальна прапаноўваць сваім кліентам усе напрамкі страхавання незалежна ад іх распаўсюджанасці на лакальным рынку.
Нашы эксперты будуць рады аказаць падтрымку па такіх спецыфічных для рынку Рэспублікі Беларусь прадуктах, як:
- Страхаванне кібер-рызыкоў;
- Страхаванне адказнасці кіраўнікоў (D&O);
- Страхаванне прадпрымальніцкіх рызык;
- Комплекснае страхаванне інвестыцыйных праектаў;
- Страхаванне клінічных выпрабаванняў;
- Страхаванне адказнасці фрахтавальніка.
Кантакты
Яўген Бойчанка