Дзякуючы партнёрскаму сэрвісу мы прапануем паслугі аварыйнага камісара і паслугі сюрвеера. Па вашым запыце мы правядзём інспекцыю грузаў, якія падлягаюць страхаванню або сюрвеерскі агляд грузу, пашкоджанага падчас транспарціроўкі. Рапарт сюрвеера спросціць вам атрыманне выплаты страхавой кампенсацыі або дапаможа абараніць інтарэсы перад партнёрамі, заказчыкамі і падрадчыкамі. Пры аглядзе пашкоджаных грузаў, у залежнасці ад вашых указанняў, сюрвеер ці проста правядзе агляд, фіксуючы фактычны стан грузу ці правядзе расследаванне датычна магчымых прычын яго пашкоджання. Незалежнасць сюрвеера забяспечвае нейтральнае, непрадузятае стаўленне да выяўленых абставінаў, што дазваляе ўсталяваць карціну здарэння найболей аб’ектыўна.
Кантакты
Яўген Бойчанка